Аб рынку i канкурэнцыі

Колькi часу таму дзесьці быў артыкул аб інтэрнэце ў Беларусі і за яе межамі. У iм параўноўваліся існуючыя тарыфы і хуткасці доступу ў сецiва ў нас і «у іх». Там усё па-рознаму, але ж я звярнуў увагу на лічбы з Украіны.

Калі раптам камусьці пашчасціла падарожнічаць па Украіне да 2015 года, вы, напэўна, памятаеце, якiм жудасным быў там мабільны інтэрнэт. У той час, як у пераважнай большасці беларускіх гарадоў і нават вёсак магчыма было глядзець ютубчык ледзь не ў HD на сваіх мабільных прыладах, у самым цэнтры Кіева ледзь-ледзь пампавалiся самыя простыя гiфкi. Чаму? Справа ў тым, што да апошняга часу в Украіне манапольным правам карыстання радыёчастатой 3G валодала дзяржава. Прыватным кампаніям было забаронена купляць ліцэнзію на яе выкарыстанне.

Як толькі гэта абмежаванне было знятае, мабільны інтэрнэт у Украіне пачаў расцi агромiстымi крокамі. Ужо сёння сярэдняя хуткасць доступу ў сецiва нашмат перавышае беларускі ўзровень, а пакрыццё 4G наўрад ці саступае нашаму. Мала таго, дэманапалізацыя дзяржаўнага Укртэлекама прывяла ў выніку да таго, што касмічныя па нашых мерках тарыфы для хатняга інтэрнэту з хуткасцю доступу 1Гбiт ва Украіне абыйдуцца танней даволі сярэдніх па хуткасці прапаноў у Беларусі.

Гэта не адзіны выпадак, калі знакамiтае ватнае «хацiцекакнаукраiне» з прымітыўна-саркастычнага ператвараецца ў сапраўдны запыт грамадства. Запыт, які можна спрасцiць да наступнай фармулёўкі: рынкавыя адносіны і канкурэнцыя.

Свет такі [і больш ніякі], што рынак рэгуляваў усю гісторыю чалавецтва, пачынаючы з першага абмену бусікаў на ежу. І, як бы гэтага не хацелася нашаму сіняму дзеду і яго сябрам, рынак змалоцiць і іх таксама. З канкурэнцыяй можна змагацца і неміласэрна біць яе дубінкамі, але, знішчаючы яе, дзед сам сабе выпісаў чорны знак рынку. Брат за брата — так за аснову ўзята, паводле св. Макса Каржа.

Без канкурэнцыі блага, канешне. І мы гаворым не толькі аб чыстай эканоміцы, калі на гнілым Захадзе знаходзяць рэсурсы рэгулярна пуляць шматмільённымі жалязякамі на Марс, у той час як у нас iмкнуцца знайсцi спосаб не дапусціць рост коштаў на грэчку. Тут хутчэй пра агульнае паняцце. У жніўні мінулага года дзед збiваў дрынкамi не толькі жывых людзей, але і свае каленкі. Можна казаць пра тое, што, збiўшы за адным махам і сябе, дзед выбіў з створанай ім жа сістэмы апошнія парасткі канкурэнцыі: з восені мінулага года там проста няма каму канкураваць — і вынікі, нягледзячы на ​​кароткі тэрмін, мы маем задавальненне назіраць ўжо сёння. Але, дазвольце, хіба пачатковы план забіваць беларусаў і тапіць краіну ў крыві мог паўстаць у выніку нейкай канкурэнцыі ідэй ўнутры крыштальнага палаца? Малаверагодна, што мясцовыя тулава ўсур’ёз абмяркоўвалі розныя варыянты:

Тулава 1:
— Давайце паспрабуем рабіць выгляд, як быццам нічога не адбываецца.
Тулава 2:
— А можа паспрабуем прызнаць патрабаванні пратэстоўцаў?
Тулава 3:
— А давайце нахуй iх усіх адмудохаем!
Тулавы хорам:
— Прынята аднагалосна.

Наўрад ці. Фюрэр не абмяркоўвае ідэі — фюрэр іх генеруе самастойна. Канкурэнцыю замяніла касая вертыкаль улады. Уладкавацца ў гэтую вэртыкаль даволі проста: дастаткова ўмець жэрці сраць і спаць — і ты ўжо цэлы чыноўнік ці нават сапраўдны праваахоўнік. Але на тое яна і касая, што трымаецца толькі на саплях ды простым слове. Нейкі час усім было ўсё роўна на дваццацiшасцiгадовы крадзёж грошай і захоп ўлады — і рэжым дзякуючы гэтаму трымаўся і нават рабіў спробы выглядаць маналітным. Цяпер раптам стала наадварот — і, адпаведна, рэжыму прыйдзе гамон.

Мы ж, беларусы, атрымаем круты, хай запознены і сумны, урок аб тым, што толькі свабодны абмен ідэямі і адсутнасць перашкодаў для іх рэалізацыі разам узятыя здольныя прывесці грамадства да поспеху і росквіту. І надалей будзем жыць доўга і шчасліва.

Жыве Беларусь!

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Google photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google. Выход /  Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s