Голасная журба мужыка

Ці шмат вы ведаеце сучасных больш-меньш папулярных стужак, якія літаральна за дапамогай мікраскопу разглядалі б невыносна балючае існаванне сучаснага мужчыншчыны? Нешта нічога адразу ў галаву і не прыходзіць. Зараз модна і маладзёжна здымаць аб пакутах і прыгодах жанчын, бо яны насамрэч моцныя, разумныя, а некаторыя нават — касманаўты. Максімум, што дастаецца цяперашняму мужыку — месца пад сонейкам агульначалавечых гісторый, універсальных аповедаў, па сутнасці — расказ-унісэкс, у якім аднолькава добра пачуваецца і жаночым і мужчыншчынскім персанажам.

Будзь мужыком, блядзь! Не ной, што ты як! Мужыкі не данчаць! У першую чаргу ты зашчытнік, а толькі потым чалавек! Трывай боль, ты же цярпіла мужык! Ад усей душы віншуем нашых магутных мужчыншчын з!

Тэстастэронавае царства, каб яму вочы выперла.

Дык вось. Гэты пост, вядома, пра кіно. Force Majeure/Turist 2014. Сям’я прыехала на адпачынак у горы, катаецца на лыжах, а потым падчас абеду на тэрасе рэстарану здараецца той самы форс-мажор, калі мужык трошкі засцаў раптоўнай лавіны і здрыснуў у невядомым напрамку, залішыўшы жонку і дзяцей сам-насам з гэтай лавінай, якая, дарэчы, замест таго, каб заваліць усіх прысутных снегам насмерць, толькі голасна пукнула. В обшчэм, галава сямейства ў моманце выявіўся не самым піздатым хлопцам. Выйшла неяк ніякавата.

Далей усе лагічна. Спачатку ўсе робляць выгляд, што нічога такога не было. Пасля жонка моцна задумалася аб тым, што яёны мужык не такі ўжо і мужык. Скандал, слёзы, кныхаючыя дзеці, сварка, асуджэнне з боку сяброў, гроб гроб кладбішча. Прыкол стужкі ў тым, што шэраговы глядач быццам бы павінен адразу заняць бок жонкі. Маўляў, такія хлопцы нам не патрэбныя. І ў гэтым, магчыма, хаваецца другое дно: такім чынам глядач, неўсвядомлена знаходзячыся пад уплывам сучаснай павестачкі аб вечнай жаночай ахвяры, нават на хвіліну не задумаецца аб матывах тых ці іншых учынкаў мужыка. Classic.

Але ж рэжысёр «Форс-мажора» дэлікатна, ледзь значна — так, што іншы нават бы і не памеціў — праводзіць гледача скроўзь весь фільм да думкі, што, магчыма, мужык такі меў падставы павесці сабе менавіта так, як ён тое зрабіў. Не, творца стужкі не тыкае назіральніка літаральна пыскай у канкрэтны матыў. Замест гэтага падштурхоўвае да думкі, што не ўсё так адназначна. Што нават самы хуёвы мужчыншчына мае права на пачуцці, на сумневы, на уласныя страхі, урэшце. Так, вынік ягоных сумневаў і страхаў, мягка кажучы, гаўно. Праўда, таму і гаўно, што пачуцці схаваныя недзе глыбока ў тым самым шэраговым мужчыншчыне, бо сапраўдны мужык не лье слёзу і не стогне. Ён стрымлівае ўсе пачуцці ўсярэдзіне, копіць іх. Каб потым у самы няўдалы час гучна абасрацца перад натоўпам.

Не будзь як той мужык. Піздуй да псіхолага, братка.

Оставьте комментарий