Адкладзены канец гіcторыі

Апошнім часам з асаблівай асалодай гляджу стужкі канца мінулага стагоддзя. Ё ў ніх нешта адмысловае, наіўнае нават. Часовы, як той кажа, вайб, калі свет ужо выйшаў з папярэдняй фазы розвітку, але ж новая яшчэ не пачалася.

Mississippi Burning 1988 Алана Паркера, нягледзячы на даволі сур’ёзную тэму, акурат такі. Фільм аб рэальных падзеях 1964 года, калі ў Злучаных Штатах [у чарговы раз] забілі неграў, але гэтым разам справай заняліся ФБР, што дазволіла ў выніку шмат каго з расістаў амерыканскага юга пасадзіць у вязніцу. Гэты эпізод у разрэзе барацьбы розных меньшасцяў за сваі права, у гэтым выпадку — неграў, стаіць недзе побач са знакамітым кейсам Розы Паркер, якая, дарэчы, таксама была з традыцыйна кансерватыўнага юга ЗША.

Mississippi Burning нібыта раз і назаўсёды закрывае тэму. Маўляў, глядзіце, негры зноўку чалавекі. Разабраліся? Так, разабраліся: расізм — хуй. Далей плануем жыць па новаму, чудоваму, ў пакоі і гармоніі друг з другам і, калі атрымаецца, яшчэ і з сусветам. Твёрдо и чётко.

Але ж ці ведаў і сам Алан Паркер і зоркі фільма — прыўкрасныя Уільям Дэфо і маладая Фрэнсіс Мак-Дорманд — што ніякай гармоніі насамрэч не плануецца? Наўрацці: то былі часы «канца гісторыі», якія, нажаль, хутка скончыліся.

Так, як здымалі напрыканцы ХХ ст, зараз ужо не здымаюць. Збольшага, замест надзеі на нешта добрае ў будучыні, максімум, што нам прапануюць — выразнае шматкроп’е.

Оставьте комментарий