Frankenstein

Гільерма дэль Тора пасля таго, як скончыў свой папярэдні фільм пра Бураціна, падумаў, што нешта ўсё яшчэ мала ягоных прац на тэму «стваральнікаў і іх стварэнняў» і бахнуў новую. Для тых, хто з першага разу не ўсё зразумеў.

Таму гэтым разам Гільерма, канешне, пастараўся як след, ва ўсю моц, літаральна пальцамі па некалькі разоў запар для тупых паказваючы, хто на яго думку — підарас, а хто — Ісус. Магчыма, менавіта таму фільм даволі цёпла і быў прыняты масавым гледачом.

У нясцерпна доўгія амаль што тры гадзіны хранаметражу дэль Тора напіхаў усё, што было магчыма: і патрыярхат, хай яго агні высмаляць, і любоўны чатырохкутнік, і антываенны маніфест, і купу рэлігійных гісторый, і, канешне ж, хэппі-энд. Адзінае, што застаецца дагэтуль незразумелым — чаму маці братоў Франкенштэйнаў, а потым іх жа каханую грае адна і тая ж акторка. Няўжо дзядзька Гільерма яшчэ і тэму эдыпава комплексу трошкі вырашыў закрануць? Моцна. Але нязграбна.

Ва ўсім астатнім Frankenstein — тыповы кінчык Гільерма з фірмовым візуалам, які гэтым разам стоадсоткава атрымае купу лайкаў ад падлеткаў.

PS. «Істота» ў стужцы хутчэй прыгожая і таму цалкам незразумела, чаму на працягу фільма ўсе яе пужаліся. І ваапшчэ, нагадвае Інжынераў з фільма Рыдлі Скота «Prometheus«. Ці гэта яшчэ адна адсылка?

Оставьте комментарий