«Bugonia» Ланцімаса, канешне, слабейшая за ягоныя папарэднія «Клык» ці «Забойства Аленя», але ж якая шыкоўная Эмма Стоўн і які здораўскі візуал пад Марлен Дытрых у фінале. Дарэчы, фінал недзе побач з трыераўскай «Меланхоліяй» ў спіску найлепшых «мы ўсе памрэм».
«The Life of Chuck» у стане здацца чымсці большым, калі табе ад 14 да 24 гадоў. Інакш яго адзіная каштоўнасць у даволі ўдалай візуалізацыі смерці шэраговага чалавека праз знікненне ўсяго сусвету.
«Together» прыкалдэсны фільм пра сузалежасць у адносінах чалавекаў. Часам з экрану выразна пыхае Кроненбергам, часам — Сцівенам Кінгам, але гэта не проста шэраговы харор, а даволі актуальнае выказванне на тэму сучасных зносін паміж каханымі, пра інфантылізм і ахвярнасць. Як зберагчы сябе, не згубіўшыся цалкам у партнёры? Ніяк.