Мінулым разам я скардзіўся на тое, што за ўвесь 2022 атрымалася паглядзець нашмат меньш тайтлаў у параўнанні з папярэднім годам. Штош, адыходзячы 2023 выявіўся нават горшым у гэтым накірунку: толькі 27 стужак замест 60, што былі раней. Тым не меньш, топчык усё роўна трэба саставіць.

Такія часы, што лепшай стужкай зноўку, як і ў мінулым годзе, стаў забаўляльны фільм. Гэтым разам — анімацыя аб чалавеке-павуке. «Праз павуціну сусветаў» пашырае мір першага фільму серыі, які выйшаў у 2018 годзе, да грандыёзных памераў і ператварае знакамітую франшызу ў сапраўдны атракцыён, зроблены максімальна крэатыўна і часам вельмі вынаходліва. Тысячы розных спайдэрмэнаў у адным кадры, шалёны мікс усіх мажлівых стыляў, відавочныя ды й прыхаваныя адсылкі на франшызу і цалкам на маскульт — і нават індыйскі Чалавек-павук з Мумбаттана замест Манхэттэна. Две гадзіны візуальнай асалоды.

Пол Томас Андэрсан — жывы геній кіно, калі вы не ведалі. А «Лакрычная піца» — стужка 2021 года. Той выпадак, калі я адмыслова шукаў вольны час, каб паглядзець новую працу Андэрсана. Два гады шукаў, лол. «Піца» — нетыповы фільм для рэжысёра. У ім адсутнічае фундаментальнасць, сур’ёзнасць, канцэнтрацыя на дэталях. Замест іх — зноў жа такі — нетыповая для Андэрсана гісторыя сталення, амаль што рамантычнае апавяданне про каханне падлетка да дарослае цёткі. Пошук сябе ў свеце з ужо ўсталяванымі правіламі гульні. Цікава, што галоўнымі зоркамі фільма сталі «ноўнэймы» для глядача: сын Філіпа Сеймура Хофмана, Купер, і Алана Хаім, якая, як выявілася, да таго ж робіць разам са сваімі сёстрамі прыкольны музон. Маствоч, вопшчэм, калі жадаеце лёгкасці ды й прыкольнай атмасферы 70ых.

Новы фільм Квенціна Дзюп’е — топчык. Абсурдзістская, амаль што ідыятычная камедыя аб атрадзе супераў пад кодавым імём «Tobacco Force». На карцінке вышей — Бензол, Метанол, Нікацін, Ртуць і Аміяк. Супермоц каманды — вызываць у злодзея рак, ад якога той амаль што імгненна памірае. Саціра [звычайна, як заўсёды ў Дзюп‘е] с месцамі лакальнымі і незразумелымі нам францускімі мемамі, тым не меньш, робіць харашо добра матываванаму — і стомленаму бясконцай марвелаўшчынай — глядачу па самыя гланды.

Асноўны фэйл апошняга фільма Ўэса Андэрсана ў тым, што гэта адзінаццаты фільм Уэса Андэрсана, які я паглядзеў. А не першы. Ужо ў папярэдні раз было даволі нудна глядзець «The French Dispatch». Гэтым разам асіліць усю стужку цалкам амаль што немагчыма. Нічога новага, нажаль: тыя ж адпрацаваныя схемы, той жа звышзоркавы састаў, тая ж колеравая палітра. Адзінае добрае — ё цыцкі Скарлет Йохансан. Але ж і іх мы ўжо бачылі ў адметным «Under the skin» Джонатана Глэйзера.

Візуальна шыкоўная лявацкая хуйня з наскрозь другасным сюжэтам.

Завяршэнне лепшай ва ўсім сусвеце коміксаў трылогіі. Пракладна так павінны былі выглядаць «Зорныя войны 1-3», калі б прычынай іх стварэння былі б ня толькі грошы, а яшчэ творчасць, прага да новага і, нарэшце, наяўнасць добрага густу. Прыкол, што сюжэт стужкі ў нечым пераклікаецца з рэальным жыццём: на працягу фільма каманда Стражаў ратавала Енота, які трапіў ў бяду. У рэальным жыцці тая ж самая каманда — сябры — сталі на абарону рэжысёра Джэймса Гана пасля таго, як Disney, які валодае правамі на франшызу, кэнсельнуў Гана за яго твіты ў соцмярэжах. У абодвух выпадках перамагла дружба. Ну, амаль што.

Заўсёды казаў, што лепшы серыял — гэта фільм, якому не хапіла стандартнага часу ў две гадзіны. Таму міні-серыялы руляць [адзінае выключэнне — «Friends», rip Мэцью Пэрры]. «Beef» пачынаецца як road rage з дашкэмаў шэраговага кіроўцы, працягвае свае апавяденне праз прызму камедыі, нейкі час каціцца па шляху драмы і фінішуе простымі праблемамі цалкам розных людзей. Заможны ты ці жабруеш, шыбка прывабны ці на аматара — заўсёды ё агромісты шанец злавіць дэпрэсію. Таму не цурайцеся звяртацца да псіхатэрапеўтаў, хлопцы ды дзўчаты.

Трэш-слэшэр года, заснаваны на рэальных падзеях, калі недзе ў Штатах з паламанага нарка-летака, які перевозіў какаінавую наркабанду, скокнуў з таварам кур’ер. Кур’ер упаў і памёр недзе ў лесе, а ўвесь шаравы какаін з’ёў выпадковы мядзведзь. У рэальнасці мядзведзь адразу сканаў, а ў фільме — атрымаў супермоц і жаданне ўсіх забіваць. Асабліва тых, хто жадае адабраць у мядзведзя ЯГОНЫ какаін. Вопшчэм, цікавая завязачка, кравішча і купа прыкалдэсных момантаў. Цікава, што стваральнікамі гэтай стужкі сталі тыя ж самыя людзі, што далі міру «Чалавека-павука», аб якім мы гаварылі вышэй. Наша Зямелька - даволі цеснае месца.

Выявілася, што фільм «Барбі«, які на першы погляд выглядаў, як шэраговае прома кампаніі па вырабніцству лялек, насамрэч і ёсць нічым іншым за прома. Даўжынёй у две гадзіны, так. Хуйня, канешне, якую і глядзець было б не варта, калі б не па-сапраўднаму шыкоўная Марго Робі. Зрэшты, нават улічваючы і Марго Робі, марнаваць свой час на даволі нудную гісторыю для дзевачак не варта.
Blast from the past года — «Payback» 1999 з Мэлам Гібсанам у галоўнай ролі.
Серыял года — «Mrs. Davis» з прыўкраснай Бэцці Гілпінг (ведаем яе па ачуміцельнаму «Паляванню»/«Hunt») і бармэнам-Ісусам.