Лепшыя стужкі 2025

Чарговы чоткі пост-падсумаванне асабістых нізіранняў за кіно. Ніколі не позна. Заўсёды аб’eктыўна.

Галоўны фільм года, безумоўна, «One Battle After Another» Пола Томаса Андэрсана. Трошкі раней пісаў пра яго падрабязна. Геніяльнае кіно, майстэрскі візуал, шыкоўны каст, вострасацыяльны сюжэт. Нам пашчасціла жыць у адзіны час з Полам Томасам Андэрсанам.

«Predator: Badlands» — лепшы забаўляльны фільм года. Па форме і па зместу — роўд муві, але ж пра хіжакоў. Тых самых, што калісьці забівалі сяброў Шварцэнэггера ў джунглях. У новым фільме фокус нечакана напраўлены на саміх хіжакоў і менавіта яны — галоўныя героі стужкі. Працяг серыі пра найбольш жорсткіх забойцаў ва ўсім сусвеце нечакана выявіўся добрай, амаль што сямейнай, гісторыяй пра сталенне з дзіцячым рэйтынгам PG-13. Апроч таго, у «Predator: Badlands» зноўку намагаюцца паяднаць кинасусветы «Хіжака» і «Чужога». Гэтым разам больш акуратна — і для новага глядача з ліку тых, што толькі зараз пачынаюць глядзець кіно, будзе цалкам натуральным суіснаванне ў адным сусвеце калішніх ворагаў лейтэнанта Ріплі і майора Датча.

«Люксембург, Люксембург». Паглядзеў выключна таму, што галоўныя ролі ў фільме выконваюць Аміл Насыраў і Раміл Насыраў — хлопцы з легендарнага ўкраінскага рэп-гурту «Курган і Agregat«. Ё да чаго ў гэтай стужцы даябацца, але ж вайб уступных 10-20 хвілін, на працягу якіх нам паказваюць Украіну 90ых гадоў, дагрукаўся да маяго сэрцайкі і маіх жа ўспамінаў аб падарожжах да бабулі, што жыла на самым усходзе Данецкай вобласці Украіны.

«Sentimental Value» — пра сям’ю, у якой з цягам часу не засталося нічога агульнага акрамя дома. Меланхалічная і ў той жа час іранічная гісторыя пра тое, як зноўку знайсці ўсярэдзіне сябе моцы павярнуцца дамоў у самым шырокім сэнсе. Пра розныя формы бацькоўскай любові да сваіх дзяцей. Пра мастацства і чалавека мастацтва. Пра крыўду, надзею і радасць. Фільм напоўнены агромістай колькасцью мелкіх дэталяў, спасылак, хітрыкаў. Сямейныя каштоўнасці — заўсёды сентыментальныя.

Мінулы год — безумоўна — год іскравых, чоткіх, цікавых харораў. Пачынаючы цудоўным b-movie бадзі-харорам «The Substance» [пра культ маладосці], далей — шакуючым «Together» [пра сузалежнасць у адносінах], максімальна шыкоўным «Nosferatu» Эггерса [пра апантанасць], новым поглядам на Папялушку «The Ugly Stepsister» [пра зайздрасць] і, нарэшце, фіналачкай у выглядзе «Weapons» [гвалт над дзецьмі] і хутчэй трыллерам «Summer of 84» [пра шчаслівыя 80ыя]. Нельга забыць і — нарэшце — варты працяг легендарнага «Final Destination»: кроў, кішкі — усе як мы любім.

«The Phoenician Scheme» — гісторыя пра тое, як Уэс Андэрсан канчаткова ператварыўся ў нудлівае гаўно. Некалі цікавы рэжысёр с цягам часу стаў музеем імя самога сябе, творцай, што ня ў стане расказаць колькі-небудзь захапляльную гісторыю, канвеерам ідэальна сіметрычных карцінак.

Амаль не глядзеў у 2025 коміксаў акрамя свежага «Супермэна» [хуйня] і «Werewolf by Night». Апошні — шык. Стылізованы пад класічныя жахі сярэдзіны прошлага века, гэты фільм, які, дарэчы, цягнецца меньш гадзіны,- глыток свежага паветра ў сусвеце выдуманых супергерояў, а па меркам кінасусвета Marvel — амаль што рэвалюцыя.

Адкрыццё года — «Hundreds of Beavers». Візуальны нізкабюджэтны вельмі ўдалы кіна-эксперымент пра тое, як трэ дабівацца кахання. Сюжэтна — смешная казка, па форме — максімальна ўдалы прывет нямым фільмам эпохі Чарлі Чапліна. Pure art, калі гаварыць фразамі замежных часопісаў. Менавіта за такія стужкі я і люблю кіно.

Серыял года, безумоўна, «Adolescence». Зроблены вельмі таленавіта, ён, тым не меньш, чапляе не прафесіна зробленым мантажом ці вельмі ўдалай працай аператараў. У цэнтры, канешне ж, гісторыя. Пра падлеткаў, якім часам вельмі складана знайсці сабе месца сярод іншных. Пра бацькоў, якія ўжо і не піздяць сваіх дзяцей, але ж, выходзіць, гэтага не дастаткова, каб захаваць з імі блізасць. Пра грамадства, што відавочна мае вельмі сур’ёзныя праблемы — і не мае волі каб імі заняцца. Шыкоўны серыял для кожнага, хто калісьці быў падлеткам, а зараз выхоўвае сваіх дзяцей.

Дэтэктыў года — «Dept. Q» — серыял пра паліцэйскіх, што намагаюцца разгадаць таямніцы злачынстваў, якія раней ніхто не здолеў раскрыць. Кніжны арігінал «Department Q» раней ужо даволі ўдала экранізавалі ў фармаце кіно, але ж менавіта серыял выглядае максімальна падыходзячым фарматам. Максімальны рэкаменд.

Blast from the past года — нарвежскі трыллер «Insomnia» 1997 года з прыўкрасным Стэланам Скарсгардам.

Гаўніна года — новы «The Running Man» і новы «Frankenstein».

Оставить комментарий