
«20 дзён у Марыупалі» — дакументальны фільм, які фіксуе толькі частку з 86 дзён абароны города. Амаль што кроплю з трох гадоў вайны, адным із сымбаляў якой стаў гэты ўкраінскі партавы горад. Невыносна жудасны, страшэнны, жахлівы, гэты фільм хоць аднойчы павінен паглядзець кожны [разам, дарэчы, з цалкам аматарскай дакументальнай стужкай «Наш дом горіт», якая здымалася амаль што ў той жа час, але ў іншых районах горада].

Нажаль, толькі ў мінулым годзе знайшоў час і аграменны экран, каб паглядзець паспяхова праёбаны ў 2022 годзе сіквэл. Што тут казаць. Гэта не кіно, канешне, а нешта накшталт сеанса псіхатэрапіі. Тры гадзіны, цягам якіх ты цалкам занурваешся ў іншы прыўкрасны сусвет з пцічкамі і рыбкамі, у якім, апроч візуальных аргазмаў атрымліваеш асалоду ад таго, што дабро заўсёды перамагае зло. Кэмеран — геній, канешне. Нават цяжка ўявіць, што нас чакае ў наступным фільме: тэхнічна другі Аватар ужо зараз выглядае верхавінай магчымага.

Кауфман заўсёды быў з ліку тых аўтараў, стужкі якіх патрабавалі сядзець на дупе роўна. Адарваўся на хвіліначку ад экрана — капут — і адразу не разумееш амаль што нічога. Не тое, каб, сідзячы раўнёханька ё вялікі шанец напоўніцца ў сваёй свядомасці — тут нешта каля 50/50 — але ж кайфануць ад таго, што дагэтуль хоць хтосьці робіць нешта падобнае да «Малкавіча» ці «Нью-Йорк Нью-Йорк», магчыма.

Цікавы і патрэбны фільм для кожнага маладога старога бацькі пры тым, што аніводнага «бацькі» у «Кмон Кмон» няматака. Уражвае тое, насколькі майстэрскі рэжысёр стужкі здолеў зняць фільм на даволі банальную тэму канфлікта дарослых і дзяцей. Здавалася б — усе, што магчыма, ужо было агучана мільён разоў — але ж Майкл Міллз цёплым манахромным колерам і бліскучай ігрой Хаакіна Фенікса нанова пераадкрывае тэму праз роўдмуві, дзе дзядзька і яго пляменнік вандруюць па розным гарадах ЗША ў пошуках спакою. Майкл Міллз літаральна аддае мікрафон малому і змяшчае фокус на бок падлетка, факусуючыся на яго думках, страхах, хваляванні, досведзе. Малы вучыцца быць дарослым — ён ужо праз колькі гадоў сам стане ім. Дарослы вучыцца быць сабой. Важна, каб новы вопыт не забыўся ў будучым — праз дзесяткі гадоў. А калі знікне — каб побач быў той, хто заўсёды нагадае пра перажытае.

Вельмі-вельмі шыкоўны B-Movie, які нейкім цудам здолеў атрымаць нашмат большую аўдыторыю ў параўнанні з іншым падобным жанравым кіно. Гэты тыповы эксплуатэйшн муві: ё сіські, кравішча і расчлянёнка. Вядома, нейкая ідэя ў стужцы таксама прысутнічае: пагоня за маладосцю ў сучасным свеце — фу. Быць натуральным — нармуль. Фільм ідэальна лёг на мэтавую аўдыторыю і дагрукаўся да сэрца кожнай сучаснай феміністкі. Адзінае, што адрознівае стужку ад тысячаў падобных дыямантаў жанравага кіно, гэта, безумоўна, чоткая аператарская праца і стыльны музон, якія, зрэшты, выглядаюць тут неяк няёмка і не да месца. Незразумелым засталося адно: адкуль ўзяліся ўзнёслыя водгукі на гульню Дэмі Мур, якая ў «Субстанцыі», насамрэч, адыгрывае літаральна тое ж самае, што і ў сваёй маладосці — без асаблівага таленту — але ж, як і раней, не супраць таго, каб агаліць грудзі.

Другасная, хлуслівая, штучная, дзіравая гаўніна насарога.

Міні-серыял «Пінгвін» хутчэй падобны да шэдэўральнага «Джокера» замест любой іншай стужкі з кіна-сусвету DC. Нягледзячы на тое, што дзеянне серыялу адбываецца адразу пасля падзей апошняга Бэтмана з Патісанам, тут раўнёханька ноль Бэтмана — і фільм з асалодай можа глядзець будзь хто, нават не ведаючы, што гэта комікс. Дакладней, гангстарскі эпік на базе комікса. «Пінгвін» бліжэй да якога-небудь «Клана Сапрана», а галоўны герой — безумоўна, злодзей, якога майстэрскі ўвасобіў Колін Фарэл — настолькі якасна прапрацаваны, што ў нейкія моманты яму нават пачынаеш спачуваць. Шыкоўны маствотч, карацей.

«Рашэнне сысці» — гэта калі б «Асноўны інстынкт» здымаў Хічкок. Але ж аўтарам стужкі ё Пак Чхан-ук, вядомы найперш сваімі «Алдбоем» і «Служанкай». Дэтэктыўная гісторыя кахання з выкручанымі на максімум наладамі эратычнага пры мінімуме сэксуальнага і тыпова карэйскім фіналам. Візуальна амаль што ідэальнае, гэта кіно — хіба што найлепшы фільм майго году.

Ніколі не кайфаваў ад Віма Вэндэрса, але тут, канешне, зайшло. Фільм стоадсоткава і выключна пад асаблівы меланхалічны, нетаропкі настрой. Фільм-назіранне. «Пасля — гэта пасля. А зараз — гэта зараз», — дакладней думку аб тым, каб не занімацца хуйней замест таго, каб наўпрост жыць, і не выкажаш.

Стужка пра амерыканскіх турыстаў, што прыязджаюць у менскае Сухарава Парыж. Прыкалдэсная француская камедыя без словаў сярэдзіны 60ых пра тое, што капіяваць усе замежнае — не самая лепшая ідэя.

Даволі плоскі і рваны фільм. Месцамі проста рука-твар. Маючы пахвілінна задакументаваныя кадры яшчэ не скончанай вайны, паказваць канфлікт так, як гэта зроблена ў гэтым фільме, — гэта правал. Чоткая ідэя — закінуць фатографаў у самы эпіцэнтр канфлікту і паглядзець, што атрымаецца — разбілася аб элементарны недахоп таленту ў рэжысёра Гарланда. Ябашыш-ябашыш напружанне, а потым — хоп! — і адной сцэнай няўдалых і надуманых размоў, якія нібыта раскрываюць герояў, усё абнуляеш. І так некалькі разоў, пакуль пластыкавы танк не ўедзе ў Капітолій. Ідэя — ок. Данст — ок. Племанс — ок. Кітайцы, якія падчас вайны гуляюць у даганялкі, і ўвогуле ўвесь фільм — не ок.

Кайфую, калі атрымліваецца паглядзець нешта максімальна лакальнае, як у гэтым выпадку. Славацкая стужка «Інвалід» — гэта прывецікі адначасова і Гаю Рычы, калі той яшчэ здымаў не толькі гаўніну, і Эмілю Кустуруцы, калі ў таго яшчэ канчаткова не паехаў дах. Тут і чорны гумар, і ромы і пушкі, і фашысты. Маствоч аматарам усялякай хуйні.
Blast from the past года — «The Age of Innocence» 1993 з Дэніэлам Дэй-Льюісам ў галоўнай ролі.
Анімацыя года — «Robot Dreams» пра сяброўства і расстанне.
Гаўніна года — «Bad Boys: Ride or Die» з Уілам Смітам.